«Калі паказаць на відэа дзяцей, якія задыхаюцца, прыхільнікаў прышчэпак стане больш»

Ускладненні пасля прышчэпак – рэч нярэдкая. Чалавек можа нават стаць інвалідам. У інтэрнэце можна знайсці ролікі з жахлівымі наступствамі прышчэпак. Што на гэта лекары?

«Я мог бы зняць прыступ кохліку (рас. коклюш), якога становіцца ўсё больш і больш, таму што людзі адмаўляюцца [ад прышчэпак – belsat.eu], – гаворыць у студыі ток-шоу «Кожны з нас» кандыдат медычных навук і лекар-рэаніматолагам Андрэй Вітушка. – Я калі вучыўся (я скончыў у 2001 годзе), нам казалі, што коклюш – гэта практычна забытая хвароба».

У сваёй амбулаторнай практыцы лекар сутыкнуўся з двума выпадкамі гэтай хваробы:

«Калі ты бачыш гэты прыступ, калі ты бачыш гэтае дзіця малое, якое кашляе настолькі, што яго пачынае ванітаваць, настолькі, што ў яго рвуцца судзіны ў вачох… Калі такія сюжэты зняць і потым паказаць на youtube, яно таксама ўразіла б чалавека», – лічыць Андрэй Вітушка.

Акушэр-гінеколаг Таццяна Дубавец – маці траіх дзяцей, і ўсім ім прышчэпкі яна вырашыла зрабіць: «Эпідэміі ад нас нікуды далёка не сышлі. Тое, што ў нас няма такіх цяжкі захворванняў, як кохлік, краснуха, адзёр (рас. корь) – гэта ілюзія. У Румыніі гіне вялікая колькасць дзяцей ад эпідэміі адзёру. Мы ўсе ездзім, падарожнічаем, таму гэта можа прыйсці і да нас».

Сярод гасцей студыі – Валянцін Куракевіч і Соня Празднова, якія сталі інвалідамі пасля прышчэпкі на поліаміеліт. Рабіць прышчэпкі ці не рабіць? Ці можна пазбегчы ўскладненняў, калі спачатку зрабіць разгорнуты аналіз крыві? Глядзіце поўнае выданне ток-шоу «Кожны з нас», у якім мова пра няшчасныя выпадкі ў медыцыне:

Ток-шоу «Кожны з нас» глядзіце двойчы на месяц па суботах а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы. Бліжэйшае выданне – 27 траўня. Спраўдзіць праграму перадач «Белсату» на тыдзень можна тут.

Больш матэрыялаў

«Я пабачыла тое, чаго ніколі не чакала ў медыцыне». Што адбываецца за дзвярыма больніцаў?

Не важна, чым скончацца выбары. Самае цікавае пачнецца пасля іх

«Прадай кватэру і на гэтыя грошы купі дзве». Ці варта рызыкаваць падчас крызісу?

Вялікая Айчынная вайна – прапагандысцкі міф ці нагода для гонару?

Рост коштаў, звальненні, галеча. Беларусь чакае вяртанне ў 1990-я

«Гэта біялагічная бомба». Дактары ды сваякі загінулых – пра каронавірус

Ні дыягназу, ні інваліднасці, ні пенсіі: чарнобыльцы распавялі, як іх ашукала дзяржава

Перамагчы смерць: беларусы распавялі пра цуды, што з імі сталіся