«Калі дыктатару няма чым плаціць арміі, яна разварочвае штыкі ў ягоны бок»

Што можа адбывацца далей, калі на вуліцы выйшлі сотні тысячаў, а нелегітымны прэзідэнт наадрэз адмаўляецца пакінуць пасаду і бразгоча зброяй? Эксперты ў студыі ток-шоу «Кожны з нас» аналізуюць, ці прывядуць самыя масавыя пратэсты ў гісторыі Беларусі да сыходу Лукашэнкі.

«Нас можа чакаць, на маю думку, сітуацыя, калі Беларусь пераўтворыцца ў зону татальнай дыктатуры. Але гэта слаба ўяўляецца ў 21-м стагоддзі ў цэнтры Еўропы, – агучвае варыянты Сяргей Дылеўскі, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады і прадстаўнік стачкаму МТЗ. (Неўзабаве пасля выступу на ток-шоу грамадскага дзеяча затрымалі.) – Другі варыянт, што эканоміка ў сённяшняй сітуацыі можа абрынуцца. І калі дыктатару няма чым плаціць арміі, то яна разварочвае штыкі ў ягоны бок. Трэці варыянт – паўплывае ўздзеянне трэціх краінаў. Еўразвяз ці Расея, так бы мовіць, дамовяцца…»

Высокапастаўлены ў нядаўнім мінулым дыпламат МЗС Павел Мацукевіч, якога звольнілі за крытыку паслявыбарчага гвалту, лічыць, што Каардынацыйная рада пакуль не мае палітычнай вагі, каб супрацьстаяць Лукашэнку. Галасы дэманстрантаў, якія дэкларуюць выключна мірны пратэст, гучаць куды больш гучна.

«У сітуацыі, калі нехта прэтэндуе на лідарства думак, галасы павінныя быць больш гучнымі. Відавочна, што трэба фармуляваць больш дакладныя задачы і мэты, – лічыць Павел Мацукевіч. – Але так ці інакш дні злічаныя (у Лукашэнкі. – Рэд.). Ці сёння, ці заўтра, ці праз месяц… Ён сыдзе, гэта маё глыбокае перакананне».

Прэсавая канферэнцыя Каардынацыйнага савету. Асноўныя тэзісы

Нават самыя ўзважаныя ўдзельнікі дыскусіі не разглядаюць варыянтаў, што Лукашэнка можа надоўга застацца пры ўладзе. Пры гэтым палітычны аналітык Сяргей Нікалюк раіць не разлічваць на тое, што ўлада ў Беларусі зменіцца хутка.

«Тым не менш, змены, які адбыліся ў грамадстве, дадуць пра сябе ведаць у сярэднетэрміновай перспектыве. На гэта будуць накладвацца эканамічныя праблемы. Усё яшчэ толькі пачынаецца».

Сябра Каардынацыйнай рады і эканаміст BEROC Зміцер Крук адзначае, што ўлада абапіраецца толькі на дзве ножкі стала: сілавы блок і дзяржапарат. Падламаць адну з гэтых ножак зможа эканамічнае становішча.

Што датычыць эканомікі, эксперты дасціпна тлумачаць, што будзе адбывацца і як гэтыя працэсы могуць паўплываць на сітуацыю. Таксама гучаць галасы стачкамаўцаў з дзяржпрадпрыемстваў, дзе, здавалася б, забастоўкі заціхлі, але працэсы могуць аднавіцца ў любы момант.

«Ад патрабаванняў адстаўкі Лукашэнкі не адмаўляюцца». Як бастуюць на «Горадня Азоце» і МАЗе?

Аналізуецца фактар імавернага ўмяшання Расеі. На думку вайсковага эксперта Аляксандра Алесіна, цалкам магчыма, што ўсходні сусед увядзе на тэрыторыю Беларусі войскі. Але на такую развязку падзеяў уплывае шэраг фактараў.

«Зараз народ паўстаў фактычна супраць таго, хто меў абсалютную ўладу ў гэтай краіне. Мысленне павінна быць такім: народ можа змяніць уладу і народ можа супрацьстаяць умяшанню, – цвёрда выказваецца філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. – Давайце мы, беларусы, пакідаць апошняе слова за сабой».

Belsat.eu

Больш матэрыялаў

Кансэнсус Захаду і Крамля – наступны этап пераўтварэнняў у Беларусі?

Самыя абсурдныя рэпрэсіі: суд у кватэры, школьнікі ды 3-гадовае дзіця ў РУУС

Гістарычны год у храналогіі. Героі і вынікі 2020

Голас пратэставых двароў: чаго не хапае беларускай рэвалюцыі, і які будзе яе новы этап?

Калі самалёт для Лукашэнкі гатовы, то ён абавязкова вылеціць

Экс-памочнік Лукашэнкі пра тое, калі ўсё скончыцца і чаго не стае для перамогі

Татальныя звальненні нязгодных з рэжымам. Да чаго гэта прывядзе?

Пнеўманія не праяўляецца да апошняга. Другая хваля COVID-19 ужо накрыла Беларусь