Калі чыноўнікі пяройдуць на бок народу?

Чаму з дзясяткаў тысяч чыноўнікаў на бок пратэстоўцаў перайшло ўсяго колькі дзясяткаў? Што трымае дзяржслужбоўцаў у сістэме? І якія гарантыі падштурхнуць іх перайсці на бок народу? На гэтыя пытанні адкажам у праграме «Шчыра кажучы».

Пакуль многія вядомыя беларускія чыноўнікі маўчаць, грамадзянскую пазіцыю адкрыта выявілі іхныя дзеці і жонкі. Напрыклад, жонка былога-прэм’ера Сяргея Румаса, які ў адстаўцы ад пачатку чэрвеня гэтага года, Жанна Румас апублікавала фота з відам на адзін з маршаў пратэсту ў Менску.

Праз пазіцыю сына, які дапамагаў пацярпелым пратэстоўцам, пазбавіўся сваёй пасады пасля выбараў генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

На пачатку кастрычніка стала вядома пра 13-содневы адміністратыўны арышту за ўдзел у пратэстах сына старшыні Віцебскага гарвыканкаму Вадзіма Заранкіна – Піліпа Заранкіна:

«Можам не згаджацца адзін з адным. Але мы не ўздзейнічаем адзін на аднаго. Прынамсі ў свядомым узросце: вось, я табе забараняю, і ты не пойдзеш. Не, але ён выразна гаварыў пра магчымыя наступствы. І ў асноўным не для сябе, а для мяне».

У краіне толькі ідэолагаў больш за 10 тысяч! Некаторыя з іх, маючы як мінімум спрэчную важнасць для дзяржавы, атрымліваюць вялізныя для нашай краіны заробкі. Напрыклад, летась у Палату прадстаўнікоў балатавалася кіраўніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і ў справах моладзі Гомельскага аблвыканкаму, якая задэкларавала гадавы даход болей за 21 тысячу долараў у эквіваленце – гэта значыць, болей за 1700 долараў на месяц. А медыянны заробак у дзяржаўным кіраванні складае цяпер 1117 рублёў. На гэты момант у Беларусі 175 тысяч асобаў, якія працуюць у дзяржаўным кіраванні. Што патрэбна, каб чыноўнікі перайшлі на бок пратэстоўцаў? Адкажа госць праграмы «Шчыра кажучы», былы супрацоўнік Міністэрства фінансаў Дзяніс Каляда:

«Даванне нейкіх мінімальных гарантыяў тым жа чыноўнікам, якія асцерагаюцца. Напрыклад як я, у мяне 17 гадоў дзяржаўнай службы, і хваля можа захлынуць – калі дзярслужбовец, працуеш на ўладу, то значыцца – усё. Я разумею, што гэта справядліва ў дачыненні сілавікоў, якія персанальна ўдзельнічалі ва ўсіх незаконных дзеяннях. І гэта правільны падыход, але тыя людзі, якія выконвалі сваю працу і не шкодзілі, то яны таксама баяцца, што пойдуць пад адзіны грэбень».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Якія гарантыі чыноўнікам можа даць Каардынацыйная рада?
  • Чаму Міністэрства фінансаў працуе не на карысць грамадзянаў, а абслугоўвае дзяржаву?
  • Ці надоўга Лукашэнку хопіць фінансавага запасу, каб утрымліваць свой апарат?

Belsat.eu

Больш матэрыялаў

«Ініцыятыва забастоўкі мусіць зыходзіць ад студэнтаў, а не выкладчыкаў». Сведчанні са студэнцкіх пратэстаў

«Шматвектарнасць памерла 9 жніўня». Новыя прызнанні былых дыпламатаў

Закуліссе пратэстаў беларускага шоу-бізнесу

Як фальсіфікуюцца судовыя справы? Сведчанні былых пракурорскіх і судовых работнікаў.

Спартоўцы – Лукашэнку: «Мы перамагалі сумленна»

Дапамога згвалтаваным, падпольныя аперацыі. Страшныя прызнанні медыкаў

«Стаяць са шчытом я не буду». У студыі «Белсату» – допыты былых сілавікоў

Стаміліся хлусіць? У студыі «Белсату» – былыя працаўнікі БТ