Калі банкруцтва фірмы можа аказацца выгадным?


Ліквідацыя, санацыя, банкруцтва

«Чым больш ўкладзена, тым больш мы будзем трываць страты… зімовага абутку я на 60-90 мільёнаў закупіла і не змагла рэалізаваць!» Сафія Міцяшова, як і тысячы ІП па ўсёй краіне, пацярпела ад Пастановы №222. Тавар Сафіі не прайшоў сертыфікацыі, яго арыштавалі, а жанчыне цяпер няма чым аплочваць арэнду гандлёвага месца ды падаткі за апошнія месяцы.Такіх, як спадарыня Сафія ў краіне становіцца ўсе болей. Але здараецца, што прадпрымальнік не толькі губляе прыбытковы бізнес, але і мусіць плаціць па рахунках фірмы з уласнае кішэні. Як у такой сітуацыі можа дапамагчы своечасовае банкруцтва фірмы – распавядаем у рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Як дажыць да пенсіі

«А як атрымаеш два мільёны – гэта наагул абсурд». Пенсіянерка Галіна 30 гадоў карміла наведнікаў сталоўкі райпатрэбкааперацыі, а сёння атрымоўвае Br 2 млн пенсіі. Кажа – каб не дзеці ды ўнукі, ужо памерла б з голаду.Але і гэтыя два мільёны не атрымала б Галіна Аляксандраўна, каб нарадзілася крыху пазней – ужо з наступнага года пенсійны ўзрост будзе паступова падвышацца, у выніку мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны – у 58.Што такое пенсія, хто мусіць яе выплочваць і як атрымаць у старасці прыстойныя грошы – у рубрыцы «Свая кішэня».

«Разводзяць» на адукацыйных курсах

Спадарыня Ірына хацела тэрмінова засвоіць новую інжынерную праграму ды звярнулася ў навучальны цэнтр, які прапаноўваў адпаведны курс. Заплаціла грошы. Пачаць заняткі абяцалі цягам тыдня. Але групу не набралі і Ірыне прапанавалі перайсці на індывідуальнае навучанне: колькасць вучэбных гадзінаў пры гэтым скарацілася ў чатыры разы, а памяшкання для заняткаў цэнтр не прапанаваў зусім.Як абраць курсы, дзе вас будуць вучыць, а не «разводзіць на грошы» – глядзіце ў рубрыцы «Барані свае».