Кадыраў як пагроза бяспецы Расеі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTkk3OGNDSGVxcTAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Кадыраў як пагроза бяспецы Расеі» – такую назву носіць прэзентаваны сёння расейскім апазіцыйным палітыкам Іллём Яшыным у Маскве даклад. І хоць сам Кадыраў назваў справаздачу балбатнёю, мерапрыемства не абышлося без правакацыяў ягоных прыхільнікаў.«Тут сапраўдная бомба», – гэтак расейскі апазіцыйны палітык Ілля Яшын адрэагаваў на інфармацыю пра тое, што ў будынку, дзе адбываецца прэзентацыя дакладу аб Кадыраве, закладзеная бомба. Нягледзячы на тое, што паліцыянты неаднаразова спрабавалі мерапрыемства спыніць, Яшын настойліва працягваў выступ.У дакладзе гаворыцца пра стварэнне лідарам Чачэніі незалежнага ад федэральных уладаў войска, правядзенне Чачэніяй незалежнай вонкавай палітыкі, стварэнне культу асобы Кадырава, ісламізацыю рэспублікі, карупцыю ды бандытызм пад заступніцтвам кіраўніка Чачэніі ды з ягоным удзелам. Паводле Яшына, больш за 180 тыс. жыхароў рэгіёну жывуць у беднасці, у той час як Кадыраў плаціць мільёны еўраў ганарараў за сустрэчы з заходнімі зоркамі.

ІЛЛЯ ЯШЫН, ПАЛІТЫК:«Ганарар у € 1 млн для Дыега Марадонне за ўдзел у футбольным матчы. Марадонне за футбол з Кадыравым. € 2 млн Тайсану за спарынг з Кадыровым, € 1 млн аторцы…»

У інтэрвʼю «Русской службе новостей» Кадыраў абвесціў, што ягонаю мараю ёсць стварэнне і ўзначаленне дывізіі, каб ваяваць з ворагамі Расеі, дзе б яны ні былі. І дадаў, што не жадае працягваць кіраваць Чачэніяй, але калі яму загадаюць працягваць службу, то будзе гэта рабіць. Гатовасць палітыка выканаць любы загад вышэйшага кіраўніцтва, а дакладней персанальна Пуціна, гучала з вуснаў Кадырава не адзін раз.

РАМЗАН КАДЫРАЎ, КІРАЎНІК ЧАЧЭНІІ:«Мы гаворым на ўвесь свет, што мы зʼяўляемся баявой пяхотай Уладзіміра Пуціна. Калі прыйдзе загад, то мы на справе дакажам, што гэта так і ёсць. Няхай жыве нашая вялікая радзіма Расея, няхай жыве наш нацыянальны лідар Пуцін. Алаху акбар

Расейскі лідар адказвае ўзаемнасцю ды не звяртае ўвагі ні на палацы Кадырава, ні на аўтапарк з машынамі, коштам сотні тысяч еўраў. Менавіта такая слепата Пуціна звязвае лёсы двух палітыкаў ды ставіць іх у залежнасць адзін ад аднаго, мяркуюць апаненты кіраўніка Расеі.

АХМЭД ЗАКАЕЎ, ВІЦЭ-ПРЭМʼЕР ЧАЧЭНІІ:«Я 100% упэўнены ў тым, што як толькі не стане Пуціна ў Крамлі, Кадыраву застанецца 2-3 дні. Пачнуцца вайсковыя дзеянні з боку Расеі і з боку сілавікоў, якія яго люта ненавідзяць».

Пра тое, што адказнасць за Кадырава нясе персанальна Пуцін, казаў на сённяшняй прэзентацыі і Ілля Яшын.

ІЛЛЯ ЯШЫН, ПАЛІТЫК:«Я ўпэўнены, што тая Чачэнія, якую мы бачым сёння, той палітычны рэжым ва ўсёй яго разнастайнасці, які мы назіраем, гэта ключавы вынік палітыкі Пуціна на Паўночным Каўказе. Менавіта Пуцін нясе за гэта адказнасць».

Сабраныя ў дакладзе сведчанні пра карупцыю, паборы, крадзяжы ды забойствы, публікаваліся ў прэсе і раней. Даклад жа – іх дакладная сістэматызацыя.ЯБ, «Белсат»