Каб было, як у Нямеччыне і Францыі, гаварыце па-беларуску! Расяянка гэта зразумела

Расяянка пераехала ў Беларусь, палюбіла і вывучыла беларускую мову. Як гэтак сталася? Як у яе атрымалася? Чаму яна, расейка, лічыць беларускую мову бясспрэчнай каштоўнасцю?

Ганна Харланчук-Южакова – акторка, шматдзетная маці, заснавальніца прыватнай адукацыйнай прасторы «Кола сяброў». Для яе каштоўнасць беларускае мовы відавочная.

«Гэта Беларусь, гэта беларускі народ. Чаму важная немцам іх мова? Чаму французам – французская мова? Яны праз яе ідэнтыфікуюць сябе, яны асаблівыя…» – тлумачыць Ганна сваю думку.

Ганна падзеліцца не толькі досведам вывучэння беларускае мовы, але і досведам гадавання дзетак па-беларуску. А досвед у яе багаты – дзетак аж пяцёра!

Дарэчы, паслявыбарчыя падзеі ў Беларусі не абмінулі Ганнінае сям’і. Падчас жнівеньскіх мірных пратэстаў 2020 года ейны муж, актор-купалавец Павел Харланчук быў затрыманы. Два дні сямʼя не ведала, што з ім, пасля Паўла адпусцілі.

А ў граматычнай частцы абмяркуем, як казаць правільна: на куфры ці на куфары, яе[чн]я ці яе[шн]я, а таксама – «глядзець праграму пра Зміцера» ці «пра Змітра Вайцюшкевіча»?

Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

«Хуліганскія» і сур’ёзныя пераклады песень ад аўтара «Муроў»

Беларускія ўпрыгожанні скарылі Маскву

Вядоўца пабыла чэшскай лялькаводкай

Дзе ўзяць святочны настрой у канцы 2020 года?

Піт Паўлаў: Не саромейцеся выглядаць неідэальнымі

Як быць упершыню звольненым, калі ты зорка оперы

Дуэт «Арыстакратычная бледнасць» паказаў, як лупіць трасянкай

Беларуская мова вярнулася ва ўжытак. Ды яшчэ як!