Мова Нанова Іван Кірчук з «Троіцы» распавядае, як святкаваць Каляды


Хто звычайна хадзіў калядаваць? Ці можна назваць беларускае традыцыйнае калядаванне маскарадам, карнавалам? Як спалучаліся ў зімовай традыцыі паганства і хрысціянства? Колькі страваў было прынята ставіць на калядны стол? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што іншае вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка пагавораць з музыкам, этнографам, лідарам гурта «Троіца» Іванам Кірчуком.

Каляды (ад лацінскага календы – першы дзень кожнага месяца) – назва цыкла святаў, якія пачынаюцца з 24 снежня.

Этапы Калядаў:

1. Каляда, Святы Вечар, Раство (Хрыстова) – Першая (Посная) Куцця́;

2. Шчодры Вечар (Шчадрэ́ц), Васілле (Святы Васілля), Новы Год – Багатая Куцця;

3. Вадохрышча, Тры каралі (у каталікоў) – Трэцяя (Посная) Куцця;

4. Провады Калядаў.

Куцця́: 1) вечар напярэдадні трох вялікіх святаў: Каляды, Васілля, Вадохрышча; 2) абрадавы стол, які накрываецца ўвечары; 3) абрадавая страва, каша з ячных крупаў (рус. ячменная крупа).

Абрадавыя стравы (рус. блюда) на Куццю (12 страваў або іншая цотная колькасць): куцця, кісель, квас, узвар з сушанай садавіны, селядзец, юшка (рус. уха), поліўка (рус. похлебка), клёцкі, бліны, капуста, арэхі, печыва (рус. печенье).

Стравы на Багатую Куццю: куцця са скваркамі, кілбасы, мяса (смажанае, варанае, печанае), вяндліна (рус. ветчина).

Свята – рус. праздник; святкаваць – праздновать

Варажба́ – дзеянні моладзі (і часам гаспадароў), накіраваныя на тое, каб даведацца свой асабісты лёс на будучы год (замужжа і інш.), а таксама даведацца пра ўраджай і дабрабыт у гаспадарцы.

Калядава́нне – абыход з песнямі і віншаваннямі калядным гуртом вёскі вечарам напярэдадні Каляды (25 снежня / 7 студзеня). Калядаваць, каляднікі (калядоўшчыкі, калядоўнікі).

Калядкі – калядныя песні.

Традыцыйныя музычныя інструменты: дуда, бубен, ліра, дудкі, скрыпка, цымбалы, гуслі

Удзельнікі каляднага гурта: Дзед (Зорканоша – той, хто нясе Калядную Зорку), Каза, Мядзведзь, Жораў ці Бусел (рус. журавль, аист), Конь, Цыган і Цыганка, Механоша, Доктар, Салдат, Анёлы (рус. ангелы), Смерць і інш.

Пажаданні, зычэнні (рус. пожелания), віншаванні (рус. поздравления) – гаворацца калядоўшчыкамі гаспадарам на развітанне.

Батлейка – лялечнае (рус. кукольное) прадстаўленне на Каляды на рэлігійны або пабытовы сюжэт.

Паганства = язычніцтва

Продкі – рус. предки

 

 

Глядзі таксама
Каментары