Ісламская дзяржава ў фінансавым і вайсковым крызісе. Хутка канец тэрарыстычнай групоўкі?


«Два тэракты ў Дагестане выклікалі неадназначную рэакцыю, калі запыталі прэс-сакратара прэзідэнта Пясклва, ён сказаў, што нічога пра гэта не ведае і нічога не можа сказаць. А ўвогуле ёсць тэндэнцыя не звязваць гэтыя тэракты з уцягваннем Расеі ў аперацыю ў Сірыі».

Выбухі 29 і 30 сакавіка ў Дагестане, на поўдні Расеі, забралі жыццё двух паліцыянтаў ды паранілі тры асобы. Групоўка «Ісламская дзяржава» адразу ўзяла адказнасць за тэракты на сябе, пры гэтым баевікі сцвярджаюць, што ў выніку першага выбуху загінула не адна, а 10 асобаў. Афіцыйна Масква кажа пра 7 тысяч выхадцаў з Расеі ды СНД, якія змагаюцца ў Сірыі на баку тэрарыстаў. Удзел Крамля ў ваеннай аперацыі супраць ісламістаў робіць для гэтых людзей Расею адной з патэнцыйных мішэняў.ВОЛЬГА ЛАЎРЫНЕНКА, ПАЛІТОЛАГ:

«Мы дакладна не можам сказаць колькі грамадзянаў Расеі ваявала на баку ІД у Сірыі, магчыма, людзі, якія там ваявалі пачалі вяртацца ў Дагестан і паколькі яны маюць сувязі ў вярхах гэтай тэрарыстычнай арганізацыі, то маглі атрымаць фінансаванне і развіваць цяпер сваю дзейнасць там».

Павелічэнне тэрарыстычнай актыўнасці на «чужой тэрыторыі» ў Еўропе і Расеі адбываецца на фоне паразаў на зямлі, раней захопленай тэрарыстамі ў Сірыі. «Ісламская дзяржава» губляе кантроль над вялікімі зонамі, у тым ліку над стратэгічнымі гарадамі. Сірыйскія ўрадавыя войскі ўжо гаспадараць у нядаўна адбітай у баевікоў Пальміры.СІРЫЙСКІ ЖАЎНЕР:

«Большая частка гарадскіх падыходаў замінаваная, нават дарогі. Мы раззброілі большасць, а тыя, што не змаглі абясшкодзіць, мы падарвалі».

Поспехі ў адцясненні баевікоў даюць некаторым падставы спадзявацца на хуткі канец тэрарыстычнай групоўкі. У ЗША кажуць, што «Ісламская дзяржава» яшчэ ніколі не была ў такім фінансавым і вайсковым крызісе.Паводле звестак аналітычнага агенцтва AHC, за апошнія 14 месяцаў тэрарысты страцілі 22 адсоткі тэрыторыяў і 40 адсоткаў даходаў, пераважна ад продажу нафты – пасля страты кантролю над мяжой паміж Турцыяй і Сірыяй.Гэтыя фактары ў спалучэнні з ліквідацыяй і ўзяццем у палон некалькіх знакавых лідараў істотна скарачаюць магчымасці ісламістаў, сцвярджаюць у агенцтве.Ігар Кулей, belsat.eu