ІП – уладам: Не перагінайце палку!


Прычына праблемаў індывідуальных прадпрымальнікаў палягае ў тым, што нехта пралабіраваў свае буйныя бізнес-інтарэсы.

«У выніку аказаўся значна падарваным патэнцыял малога і сярэдняга бізнесу. І такія дзеянні прывядуць да палітычных і эканамічных узрушэнняў. Краіна страціла падаткі праз гэтага чалавека», – кажа лідар прадпрымальніцкага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Хто гэты лабіст? Пра гэта, суіцыды ІПшнікаў праз праверкі і штрафы, а таксама пра тое, на што гатовыя людзі, якіх сітуацыя «дастала» – у «Размове Калінкінай».