ІП: Мы вырашылі патурбаваць эліту

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/s9jg3MbrhSI”][vc_column_text]Сёння на Кастрычніцкую плошчу ў Менску выйшла каля тысячы чалавек, абураныя выказваннямі Лукашэнкі пра дробных бізнесоўцаў як пра «бандытаў». Галоўнае патрабаванне прадпрымальнікаў – адмена ўказу 222. Вынікі акцыі ў «Гарачым каментары» падсумоўвае адна з удзельніцаў акцыі, прадпрымальніца Сафія Міцяшова.Мы ўсе переканаліся, што перамоўная пляцоўка не дае ніякіх вынікаў. Форумы, якія адбыліся ў розных залах таксама аказаліся бясплённымі. Мы вырашылі, што выйдзем на Плошчу: няхай людзі нас пабачаць і пачуюць пра нашыя праблемы. Няхай людзі пачуюць, што ў гэтай сітуацыі кепска не толькі нам.Мы спадзяемся, што Аляксандр Рыгоравіч ўсё-такі цвяроза разбярэцца, што ў такі крызісны час такая колькасць людзей не можа сядзець без працы, не можа быць проста «дармаедамі».Мы шкадуем, што дазволілі сябе зняважваць з самага пачатку. Таму мы сёння адкрыта заяўляем уладам: мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Мы – людзі, якія маюць права на працу, маюць права на павагу. У нас на кірмашах ёсць людзі, якія сумленна працавалі мноства гадоў, якія плацяць усе падаткі. І аказалася, што яны цяпер – «бандыты», людзі, якія не годныя пашаны. Так не павінна быць – мы сёння адкрыта пра гэта заяўляем.

Мы кажам, што прыйдзем на гэтую Плошчу не аднойчы – да тае пары, пакуль нас не пачуюць, тыя, хто стварыў гэты ўказ, які стаў пятлёй для такога мноства людзей.

Нам прапаноўвалі пайсці на Бангалор, каб мы выпусцілі пару і не прынеслі нікому вялікіх клопатаў. Мы пасядзелі ў гасцініцах (на форум прыехаў 41 горад), мы пасядзелі за круглымі сталамі, і нарэшце зразумелі, што проста нашую, прабачце, эліту нельга турбаваць. Гэтым разам мы вырашылі патурбаваць эліту, бо на Бангалоры яны нас не пачуюць.Не трэба станавіцца быдлам у сваёй краіне.Поўную размову глядзіце ў відэаматэрыяле.

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу