Інваліды перамаглі у вайне з чыноўнікамі за права мець дзіця


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGUXhmUERGQUdUdGslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Адваяванае дзіця інвалідаў з Івацэвічаў

Больш за год таму ў інвалідаў Ганны ды Анатоля Бахураў з Івацэвічаў нарадзілася здаровае дзіця. Але дактары ды органы апекі пастанавілі, што хлопчыку нельга жыць у сям’і інвалідаў. Некалькі месяцаў Ганна і Анатоль біліся за права выхоўваць свайго сына самастойна. СМІ падтрымалі бацькоў, у выніку чаго гэтая гісторыя атрымала розгалас ды Косцік застаўся з мамай і татам.

Невідушчая жанчына, якая не скардзіцца на жыццё

Сафія Гуз пераехала ў Беларусь у 1993-ім годзе з Украіны. 11 гадоў таму хвароба забрала ў яе зрок. Але яна не здалася, навучылася рабіць прыгожыя рэчы з бісеру, пасадзіла і даглядае сад, піша вершы. І хаця яна не бачыць вачыма, душой яна глядзіць як ні адзін відушчы. Людзям, якія ўвесь час скардзяцца на жыццё, Сафія раіць не здавацца, а падумаць пра тых, каму ў жыцці пашанцавала яшчэ меней.

Прыкуты да ложка інвалід працуе і дапамагае знайсці працу іншым

Аляксандр Макарчук з Барысава ва ўзросце 16-ці гадоў ягонае жыццё змянілася. Пасля раптоўнага атручання, ён на ўсё жыццё стаў нерухомым інвалідам. Аднак Саша навучыўся жыць са сваім абмежаваннем. Ён апанаваў уменне з дапамогаю голасу кіраваць кампютарам і дзякуючы гэтаму асвоіў прафесію сістэмнага адміністратара. Цяпер ён дыстанцыйна атрымлівае вышэйшую адукацыю і займаецца IT-рэкрутынгам. Таксама стварыў сайт, праз які дапамагае рэабілітавацца іншым нерухомым інвалідам.