Інтэграцыя перайшла ў шэраг страшылак?


Апошнім часам дачыненні афіцыйных Менску і Масквы нагадваюць вострасюжэтную меладраму. Чарговая серыя, якая адбылася падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы, мусіла паказаць, чые пазіцыі аслаблі, а чые ўзмацніліся. Але нешта пайшло не адпаведна сцэнару.

У студыі праграмы «Размова» Віталя Цыганкова палітолаг Вольга Харламава тлумачыць, якім чынам трэба інтэрпрэтаваць дзеянні расейскай і беларускай дэлегацыяў. Выглядае, што дамоўленасці не цікавілі ніводны з бакоў.

«Сустрэчы першапачаткова, прынамсі расейскім бокам, не планавалася для дасягнення пэўных мэтаў», – выказалася госця праграмы.

Пры гэтым госця праграмы мяркуе, што пытанне інтэграцыі перарасло з надзённага ў міфалагічнае – Расея будзе пужаць Беларусь аб’яднаннем.

У «Размове» Цыганкова госця студыі палітолаг Вольга Харламава распавядае:

  • чаму ўлады Беларусі не мусяць радавацца піравай газавай перамозе?
  • ці не стануць нафтавыя кошты апошнім каменьчыкам, які абрыне лавіну беларускай эканомікі?
  • варта чакаць у хуткім часе сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ды прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана?
  • які сэнс забываць пра інтэграцыю?
Размова
Каму дастанецца Беларусь? Падзел сфераў уплыву
2020.01.30 21:20

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.