Інтэграцыя дыктатараў пад шум пратэстаў


«Прасвет» – самае цікавае за тыдзень на планеце:– Беларусь і Казахстан: каму патрэбная інтэграцыя з Расеяй?– выбары ў ЗША – чаму расце расчараванне палітыкамі?– выступ генсека НАТО ў Варшаве – галоўнае за 4 хвіліны;інтэрвю з лідаркаю брытанскіх еўраскептыкаў;– адкуль новая хваля мігрантаў?– куды беларусу выбрацца на адпачынак, каб шчасліва вярнуцца дадому?інтэрвю з беларускай з Дубаю.[/vc_column_text][vc_single_image image=”207800″ img_size=”large”][vc_column_text]

Беларусь і Казахстан. Інтэграцыя з Расеяй пад шум пратэстаў

На пачатку тыдня кіраўнік Беларусі выправіўся ў двухдзённы візіт у Астану, каб паўдзельнічаць у паседжанні Найвышэйшага еўразійскага эканамічнага савету. Размовы пра будучыню інтэграцыі прайшлі на фоне найбуйнейшых за апошнія пяць гадоў пратэстаў у Казахстане. Матэрыял пра тое, каму ў няспыннай інтэграцыі добра жывецца, падрыхтаваў Усевалад Шлыкаў.

Жорсткае амерыканскае шоу

Паварот у перадвыбарчай гонцы ў Злучаных Штатах – скандальны мільярдэр Доналд Трамп упершыню лідаруе ў апытаннях. А да тройкі асноўных гульцоў дадаўся яшчэ адзін – былы губернатар штату Нью-Мексіка Гэры Джонсан. Чым бліжэй да галасавання, тым больш амерыканцы расчароўваюцца ў прэтэндэнтах на пасаду ў Авальным кабінеце. Пра амерыканскае палітычнае шоу – Ганна Любакова.[/vc_column_text][vc_single_image image=”207804″ img_size=”large”][vc_column_text]

Генсек НАТО: У нас 40 тысяч жаўнераў, гатовых рушыць у хуткім часе

НАТО ўзмацняе свае сілы каля беларускіх межаў у адказ на агрэсіўныя дзеянні Расеі. Дзе яны будуць знаходзіцца і колькі іх будзе? Канчатковае рашэнне пра гэта будзе прынятае на саміце Паўночнаатлантычнага альянсу, які пройдзе на пачатку ліпеня ў Варшаве.Польскую сталіцу за месяц да форуму наведаў генеральны сакратар НАТО – Енс Стольтэнбэрг, які ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэту прэзентаваў сваё бачанне сітуацыі ў нашым рэгіёне. Самыя цікавыя моманты выступу падрыхтаваў Сяргей Пеляса.[/vc_column_text][vc_single_image image=”207808″ img_size=”large”][vc_column_text]

Міжземнае мёртвае мора. Што рабіць з новай хваляй мігрантаў?

Паўгода Захад латаў дзірку ў «балканскім плоце», а з наступленнем лета прарвала ў Сіцылійскай пратоцы. Уцекачы з Афрыкі бягуць са сваіх краінаў ад недахопу ежы і вады, і, паводле іроніі лёсу, ад вады і паміраюць: Еўропа ўжо не дае рады ні прыняць, ні ўратаваць усіх ахвотных. Як Міжземнае мора становіцца мёртвым – Дзяніс Дзюба.

Лідарка брытанскіх еўраскептыкаў: Пуцін меў абсалютную рацыю». Інтэрвю з еўрадэпутаткаю Джэніс Эткінсан

Менш чым праз тры тыдні брытанцы адкажуць на пытанне: «Ці павінна Вялікая Брытанія застацца ў Еўрапейскім Звязе ці мае выйсці з Еўрапейскага Звязу?». Жыхары выспаў падзеленыя на палову – адныя хочуць застацца, другія – выйсці пасля 40 гадоў чалецтва іх краіны ў ЕЗ. Некалькі тыдняў таму «ПраСвет» паказаў інтэрвю з беларускім юрыстам з Лондану Яраславам Крывым, які тлумачыў: чаму для Беларусі будзе лепей, калі Лондан застанецца з Бруселем. Інтэрвю з адною з галоўных брытанскіх еўраскептыкаў. Што яна думае пра анексію Крыму?[/vc_column_text][vc_single_image image=”207812″ img_size=”large”][vc_column_text]

Летні антыгід. Куды не ехаць беларусу?

Традыцыйна ў Беларусі лета – час адпачынкаў. Хочацца даць нырца ў цёплае мора, потым ляжаць на пляжы і не думаць ні пра што кепскае. Але куды б так паехаць, каб мінімізаваць рызыкі ды трывогі? Мы падрыхтавалі для вас адмысловы адпачынкавы антыгід: хто і куды не раіць ездзіць адпачываць. Каментуе рэдактар газеты «Туризм и отдых».[/vc_column_text][vc_single_image image=”207796″ img_size=”large”][vc_column_text]

Беларуска з Дубаю: За мяжой не страшна

Нарадзілася ў Наваградку, але жыве ў Дубаі. Вывучыла турэцкую, калі працавала ў Стамбуле, але не забывае беларускай мовы. Падарожніца расказала нам, як насамрэч выглядае жыццё ў мусульманскіх краінах. А як зрабіць, каб сапраўды менш баяцца і больш радавацца жыццю, – пра гэта ў інтэрв’ю з сацыёлагам і падарожніцай Анастасіяй Царук.

СП, belsat.eu