Інструкцыя па русіфікацыі


Сістэмная русіфікацыя беларусаў мае даўнюю традыцыю ад Расейскай імперыі, Савецкага Саюзу і сёння перанятая ды працягнутая прарасейскім рэжымам.

Прымала і прымае сёння разнастайныя формы – ад забароны ўжывання назвы краіны, фізічнай ліквідацыі творцаў нацыянальнае культуры, масавай міграцыі расейцаў да русіфікацыі галоўных нацыятворчых інстытутаў – школы і мас-медыяў. Падтрымліваецца і рэалізуецца ўладамі Рэспублікі Беларусь ува ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.