Індзі гурт Wolf Alice – чэмпіён


Незалежны гурт з дзіўнаватай назвай «Wolf Alice» праславіўся ў Брытаніі гады два таму. За гэты час яны ўжо зарабілі намінацыю на Грэммі, атрымалі кантракт з вялікім лэйблам RCA, ды не так даўно ўзначалілі брытанскія чарты. Зараз паспрабуем разабрацца: хто гэта, і што яны граюць?