Імпрэза «Жанчыны ў гісторыі музыкі»


У цяперашняй музычнай сталіцы свету – амерыканскім горадзе Нэшвілу – пастанавілі адзначаць не адзін гэты дзень, а, нават, цэлы месяц, як свята Жанчын у музыцы.

Нядаўна там адбылася велізарная імпрэза з нагоды таго месячніку. Мэліса Этэрыдж запаляла на сцэне!

Натуральна, што жанчыны падрыхтавалі трыбʼют піянеру рок-н-рола Чаку Бэры, які нядаўна памёр ва ўзросце 90 гадоў. Але гаворка з Мэлісай Этэрыдж ішла пра іншае:

«Я так і бачу: зараз адшукаецца хто-небудзь і будзе гучна здзіўляцца, што 5 жанчын разам граюць сурʼёзныя мужчынскія гіты. Але, ці гэта дзіўна? Не. Вакол шмат жанчын, якія захапляюцца гульнёй на гітары і складаюць выдатныя спевы. У музычнай індустрыі пануюць мужчыны. І гэта трэба змяняць».

Іншых дзяўчат натхняе, менавіта, сама Меліса. Кантры-спявачка Кэм у захапленні:

«Прысутнасць Мелісы Этэрыдж – гэта крута. Яна здольная выконваць любое. Яна здольная скруціць шыю каму заўгодна. Таму выступаць з ёю разам гэта грута».

«Тут, у Нэшвілу, выдатная атмасфера. У Лас-Анджэласе я адчуваю сябе ізалявана. А тут ты нібы трымаеш руку на пульсе музычнага шоубізу,» – сказала гітарыстка Трой Айранс. – «Раней я ставілася абыякава да фемінізму. Цяпер я лічу яго творчай сілай».

І сапраўды, некалькі дзяўчат з лід-гітарамі – гэта нязвыклая карціна…