Іх кінулі ў няволю за кожнага з нас. Гісторыі палітвязняў

Да і пасля выбараў у Беларусі з’явілася беспрэцэдэнтная колькасць палітычных зняволеных. Каля ста з іх ужо атрымалі такі статус, яшчэ каля чатырох соцень чалавек – пакуль не прайшлі праз маніторынг праваабаронцаў.

Шмат хто з гэтых людзей робіцца падазраванымі ў крымінальных справах на падставе казусных абвінавачанняў, а некаторыя ўжо атрымалі рэальныя тэрміны.

«За шэсць месяцаў у нас ужо каля 500 чалавек, якіх падазраюць у злачынствах паводле палітычных матываў. За гэты час у нас палітзняволеных з’явілася больш, чым за ўсе папярэднія 26 гадоў», – адзначае кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Шмат інфармацыі гучыць пра такіх палітвязняў, як Віктар і Эдуард Бабарыкі, як Марыя Калеснікава, Віталь Шкляраў, Максім Знак ды іншых. У віры шматлікіх затрыманняў мы часам забываемся пра такіх людзей, як Павел Севярынец і Мікола Статкевіч, якіх затрымалі прэвентыўна, давалі бясконцыя содні арышту, а потым беспадстаўна абвінавацілі паводле крымінальных артыкулаў.

Жыхар Маладэчна Павел Пяскоў ужо асуджаны на 3 гады і тры месяцы пазбаўлення волі за драпінку на калене ў амапаўца.

Дзмітрыя Фурманава затрымалі ў момант правакацыі супраць Сяргея Ціханоўскага ў Горадні. Мужчыну зацягнулі ў міліцэйскі бусік, калі ён, седзячы за сталом, законна збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую.

Берасцейку Марыну Глазаву кінулі ў няволю за карагод на адной з акцыяў пратэсту.

Іван Красоўскі з Заслаўя спачатку трапіў у пекла Акрэсціна ў першыя дні паслявыбарчых катаванняў, а пазней быў затрыманы па крымінальным абвінавачанні – на думку сяброў, за тое, што анархіст.

Новае выданне ток-шоу «Кожны з нас» прысвечанае беларускім палітвязням.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную сераду а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Забойства Рамана Бандарэнкі. Ці будзе гэтая ахвяра недарэмнай?

Народны ўльтыматум. Беларусы даб’юць Лукашэнку?

У Лукашэнкі здаюць нервы. Апошняя гульня дыктатара

Не слабы пол. Жанчыны перагулялі ўлады і змяняюць Беларусь

Канец рэжыму непазбежны ці «ўсё прапала»?

Калі ад Лукашэнкі пабягуць высокапастаўленыя чыноўнікі?

Да чаго прывядзе рэвалюцыя пад бел-чырвона-белымі колерамі?

«Таго, што не дыхаў, выкінулі з аўтазака». Сведчанні ахвяраў гвалту