Ігар Мельнікаў: Камуністы стварылі міф пра 23 лютага

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGeDczLUpMNmlOVHMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]З часоў распаду Савецкага Саюзу мінула амаль чвэрць стагоддзя, але прысутнасць савецкага ў жыцці сучасных беларусаў перавышае ўсе разумныя межы. Адным з прыкладаў некаторыя называюць і святкаванне 23-га лютага – як Дзень абаронцаў Айчыны.Большасць незалежных гісторыкаў і палітычных дзеячаў Беларусі лічаць сённяшняе свята чужым, якое абсалютна не адпавядае нашай гісторыі ды нават здзекам з нашае краіны. Аднак вялікая частка беларусаў кажа – гэта сімвалічны дзень, асабліва для тых, хто служыў у гэтак званым «савецкім войску». А таму не варта звяртаць увагі на яго палітычны падтэкст.Гісторык Ігар Мельнікаў заўважыў: «Калі паглядзець на гэты дзень з гістарычнага пункту погляду, то, канешне, для беларусаў гэта, хутчэй, не свята. Менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе Беларусь была акупаваная немцамі, якія наступалі далей і ніхто іх не спыняў. У савецкай гістарыяграфіі падавалі, што было інакш. Проста была заключаная сепаратная мірная дамова ў Берасці ў сакавіку 1918 года, паводле якой бальшавікі пагадзіліся пакінуць Беларусь за немцамі. Насамрэч ніякіх вялікіх баёў пад Псковам і Нарвай не адбывалася. А ў часы Троцкага ды Сталіна стварылі міф, што Чырвоная Армія перамагла і пагнала кайзераўцаў ды іншых захопнікаў».З людскога пункту погляду можна зразумець вайскоўцаў, для якіх дзень 23-га лютага мае сентыментальнае значэнне, адзначыў гісторык. «Але цяпер няма Савецкага Саюзу, ёсць незалежная Беларусь. Ці мае сувязь гэтае свята з незалежнай Беларуссю – гэта вялікае пытанне», – звярнуў увагу спадар Ігар Мельнікаў.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу