Гарачы каментар Ігар Ільяш: Расейскія вайскоўцы ў Беларусі амаль круглы год. Мы як жабка ў кіпені


Расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» афіцыйна вось ужо лічы тыдзень як завяршыліся. Аднак гэткае ўражанне, што ў вайнушку кіраўніцтва абедзвюх краін гэтак і не нагулялася. Пазаўчора ў Беларусь прыбыў расейскі спецназ для ўдзелу ў чарговых сумесных вучэннях.

Падрыхтоўка да манеўраў будзе ажыццяўляцца ажно да 8 кастрычніка, паведамляе расейскае Міністэрства абароны.

«Расейскія вайскоўцы ў Беларусі амаль круглы год. Мы як жабка ў кіпені», – заўважае госць праграмы «Гарачы каментар», журналіст Belsat.eu Ігар Ільяш – суаўтар некалькіх гучных матэрыялаў пра расейска-беларускія вайсковыя вучэнні.

Глядзіце размову цалкам:

belsat.eu

See also
Comments