Гарачы каментар Ідэя Саюзнай дзяржавы – вельмі небяспечная для Беларусі


Напярэдадні БНР-101, мы працягваем размаўляць пра нашую незалежнасць. Агенцтва «Bloomberg» паведамляе, што аб’яданне Беларусі і Расеі ў адзіную дзяржаву ў Маскве абмяркоўваецца так актыўна, бо гэта дазволіць Пуціну як мага даўжэй застацца ва ўладзе. Нібыта дзякуючы новаўтварэнню прэзідэнт Расеі зможа абысці канстытуцыйныя абмежаванні прэзідэнцкіх тэрмінаў ды ўзначаліць новую краіну.

Наколькі гэтая версія выглядае рэальнай, запытаемся ў журналіста, кіраўніка беларускай службы «INFORMNAPALM» Дзяніса Івашына:

«Насамрэч гэтая інфармацыя вельмі сур’ёзная, гэта адназначна. І не толькі Bloomberg, але і шэраг разнастайных заходніх аналітычных агенцыяў казалі ўжо пра гэта шматкроць апошнім часам. Канешне, гэта ўсё застаецца для Беларусі вельмі небяспечным, таму што памкненні РФ што да прававой імплементацыі так званай Саюзнае дзяржавы і нядаўнія заявы кіраўніка Расеі Пуціна падчас паслання Федэральнаму сходу РФ – яны ўсе кажуць, што стаіць задача любым чынам спрабаваць інкарпараваць Беларусь не ў склад РФ, але вядзецца пра інкарпарацыю ў склад так званай Саюзнай дзяржавы. І ўлічваючы ўзаемадзеянне Беларусі з Расеяй перад усім у вайсковай сферы, – вядзецца пра адзіную рэгіянальную групоўку сілаў войск, пра адзіную арыгінальную сістэму супрацьпаветранай абароны, таксама АДКБ, таксама мы ведаем, што напрыканцы мінулага году ўжо была ўхваленая супольная вайсковая дактрына РФ і Беларусі. З улікам усяго гэтага можна казаць, што менавіта інкарпарацыя ўжо адбываецца сямімільнымі крокамі. На жаль…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Што можа ўмацаваць незалежнасць Беларусі? Адказваюць жыхары Віцебску.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары