Ідэя для бізнесу ў крызіс? Адчыніце аўтамыйню!


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcFE3X2JJakNDSk0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Вочы баяцца, але рукі робяць. І нават крызіс не перашкода для стварэння і развіцця прыватнага малога бізнесу. Малады прадпрымальнік з Менску Віталь Паўловіч стварыў уласную аўтаматычную мыйню і развівае сваю справу.Кожны пачынаючы прадпрымальнік літаральна ад першага кроку дзейнасці вымушаны сутыкацца з шматлікімі складанасцямі. «Усе нашыя арэнды прывязаныя да курсу валюты. У сваю чаргу арэндная стаўка пастаянна павялічваецца. Пастаянна. Але ж гандляванні ў нас толькі ў беларускіх рублях. І калі пераводзіць у валюту, то атрымліваецца, што мы працуем паводле коштаў яшчэ 2012 году. У сваю чаргу ўсе мыечныя і камунальныя прывязаныя да валюты. Таму стала расце сабекошт нашых паслугаў. Але арандатары не заўсёды ідуць насустрач каб панізіць арэндную стаўку», – распавядае Віталь Паўловіч.Адной з галоўных жа перашкодаў для развіцця маладога бізнесу зʼяўляецца складаная працэдура атрымання крэдытных сродкаў. Банкі адмаўляюць прадпрымальнікам, матывуючы адсутнасцю ў тых сродкаў. У сваю чаргу валютныя крэдыты, якія прасцей атрымаць па сутнасці непадʼёмныя для чалавека, які толькі пачынае весці сваю справу.

«З кожным годам колькасць аўто павялічваецца, а кіроўцы ўсё болей цывілізаваныя, усё часцей мыюць свае машыны, – зазначае малады прадпрымальнік. – Прагрэс заўсёды ёсць. Можа не такі хуткі, як нам хацелася б, але ёсць. Але скажу таксама, што нягледзячы на валютныя інтэрвенцыі, абʼём гандляванняў у рублях у нас заўсёды стабільны. Мы магчыма сталі зарабляць меней, але зарабляем. І гэты заробак стабільны».

Моцным стымулам для развіцця сваёй справы зʼяўляюцца амбіцыі і жаданне развівацца. Праўда, у гэтай сферы – аўтамыйні, імкліва расце канкурэнцыя. Паслугі такога кшталту ў Менску аказваюць ужо каля 200 невялікіх прыватных фірмаў.

Таксама ў выданні: Вонкавы гандаль запавольваецца. Менш прадаем, менш набываем. Чаму гэта дрэнна?