Хвароба сасудаў – асноўная прычына смерці ды інваліднасці

Узяць і кінуць – у выпадку са шкоднымі звычкамі сказаць прасцей, чымся зрабіць. Аднак спрабаваць варта. Акурат сёння ў курцоў ёсць шанец пражыць адзін дзень без цыгарэты. 31-га траўня – Сусветны дзень без тытуню.У межах Дня адмовы ад палення ў шмат якіх краінах актывісты і прадстаўнікі ўстановаў аховы здароўя ладзяць розныя асветніцкія, дабрачынныя ды іншыя імпрэзы, закліканыя адукоўваць насельніцтва адносна шкоды нікаціну і наступстваў ад шкоднае звычкі. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у нашай краіне ад палення штогод памірае 15,5 тысячаў чалавек – гэта сярэдні раённы цэнтр. Паленне – гэта сацыяльная праблема грамадства. Для тых, хто паліць, праблема – кінуць паліць, а для тых, хто не паліць, – пазбегнуць уплыву курцоў і не «заразіцца» іхнаю звычкаю, а таксама – захаваць сваё здароўе.У студыі «Гарачага каментару» неўролаг Васіль Аўраменка.Па статыстыцы толькі 7 % жыхароў Зямлі, паспрабаваўшы цыгарэту, у любы момант могуць ад яе адмовіцца. Ці насамрэч гэта так?Гэта правільныя лічбы. Ёсць людзі, якія фізіялагічна не ўспрымаюць тытунь.Увесь свет змагаецца з гэтай залежнасцю. За апошнія 15 гадоў у Беларусі стала менш курцоў. З чым гэта можа быць звязана?З тым, што інфармацыя даходзіць да людзей, што дрэнна ўплывае на здароўе. Сёння хвароба сасудаў – асноўная прычына смерці і інваліднасці. Людзі бачаць гэта, і гэта не можа не ўплываць.А што змянілася кардынальна за апошнія 15 гадоў, можа ў медыцыне альбо прапагандзе, што людзі пачалі гэта заўважаць?Людзі, асабліва моладзь, пачалі больш уважліва ставіцца да свайго здароўя. Людзі разумеюць, што іх здароўе залежыць ад іх.Курэнне як і пʼянства аднымі забаронамі не перамагчы. Якія яшчэ могуць быць стымулы?Дзяржава мусіць дапамагаць, даваць больш інфармацыі на гэтую тэму. У інтарэсах дзяржавы таксама будзе эканамічна стымуляваць здаровы лад жыцця. На сёння не сакрэт, што здаровыя плацяць за хворых.Калі стаць на месца курцоў – нешта забіраеш, але мусіш нешта прапанаваць. Што можа дзяржава ім прапанаваць?Яны мяняюць гэтае абмежаванне на здароўе, на тыя гады жыцця, якое іх жыццё працягваецца. Трэба стымуляваць здаровых людзей.ДР, belsat.eu

Тэгі: тытунь
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу