«Хуткія грошы» робяць беларусаў жабракамі


Грошы пад шалёныя 365 % гадавых, пеня пад 730 % – на такіх умовах могуць браць пазыкі толькі тыя, хто развучыўся лічыць. Дарагая плата за тое, што ніхто не цікавіцца вашым памерам заробкаў і крэдытнай гісторыяй. Мы высветлілі, хто і як дае «хуткія грошы».

Разам з фатографам Яўгенам Клімовічам мы ўвялі ў інтэрнэт-пошук «хуткія грошы» і атрымалі пералік сайтаў з кантактамі. Нядаўна выйшаў указ прэзідэнта, які забараніў выдаваць кароткачасовыя пазыкі мікракрэдытным арганізацыям, што называюцца фінансавымі фондамі. Указ забараніў выдаваць крэдыты фінансава-адукацыйным фондам. Маўляў, стаўкі там дасягалі 530 % гадавых. Ужо ёсць першыя ахвяры – адзін з фондаў адмовіў нам у грашах.

«Я хачу атрымаць сёння 500 рублёў. На якіх умовах я магу атрымаць?» – пытаецца Яўген.

«500 рублёў. Растэрміноўка 24 месяца, аплата будзе кожны месяц 40 рублёў», – адразу ж выдаюць яму у адказ на іншым канцы трубкі. Аб працы і крэдытнай гісторыі нават не пытаюцца. Значыць, мы трапілі на стандартную прапанову растэрміноўкі на тэхніку. Афіцыйных дамоваў ніхто з вамі не падпісвае. Такіх шэрых прадпрымальнікаў ніякімі ўказамі не забароніш.

Асабісты капітал
Як кватэру за $ 40 000 можна набыць за $ 20 000
2019.11.11 19:05

Гэта працуе так. Вы едзеце ў салон сувязі або ў краму тэхнікі ды купляеце ў растэрміноўку, напрыклад, мабільны тэлефон. За дзвярыма вас ужо чакае чалавек з грашыма. Вы аддаяце яму тэлефон, а ён неадкладна выдае вам патрэбную суму.

«Калі мне 500 рублёў трэба, але на якую суму мне трэба тэлефон набыць?» – пытаецца Яўген у іншага крэдытора.

«Тэлефон будзе каштаваць каля 1000 рублёў», – адказвае ён.

То бок потым вы выплачваеце цягам года суму ўдвая большую, чым узялі. Атрымалі 500 – вернеце 1000. Лічы, крэдыт пад 100 адсоткаў гадавых. Чалавека, якому вы аддасце тэлефон, вы бачыце апошні раз. Калі перастанеце плаціць, разбірацца з вамі будзе салон сувязі.

Гарачы каментар
Эканаміст: рост закрэдытаванасці выклікае непакой і можа прывесці да перагрэву эканомікі
2019.10.31 23:45

Ёсць яшчэ адваротны лізінг. Законны від пазыкі, але нявыгадны. Кампанія набывае ў вас тэхніку і аддае вам яе ў карыстанне. Вернеце грошы – атрымаеце тэхніку назад. Адсотак за карыстанне грашыма можа даходзіць да аднаго на дзень. Не паспелі выкупіць у тэрмін – пеня 2 % на дзень. Але фінансавы кансультант раіць лепш прадаць тую тэхніку.

«Напрыклад, аўтамабіль. Рынкавы кошт 7 тысяч рублёў. Выстаўце яго за 5. Ён сыдзе ў вас за некалькі дзён. Я ўпэўненая», – прыводзіць прыклад Святлана Мурашка, фінансавая кансультантка.

Нават такі дысконт будзе вам больш выгадны, чым страты ад выплаты адсоткаў паводле стаўкі 365 гадавых, ці пені пад 730 % гадавых.

Размова
Як не застацца вінным банку і пасля смерці?
2019.09.25 22:20

Нават ламбард у пэўных выпадках можа быць больш выгадным. Па-першае, за папулярныя мадэлі тых жа тэлефонаў там можна атрымаць больш за палову кошту. Па-другое, ламбарды могуць на першую пазыку ставіць ільготныя стаўкі – 0,35 % за дзень. Хоць звычайна стаўка таксама больш за адзін адсотак штодня.

Здавалася б, банкі бяруць немалыя адсоткі за свае крэдыты. У ламбарды людзі ідуць у крайніх выпадках. А ад гэтак званых хуткіх грошай увогуле трэба трымацца як мага далей.

Асабісты капітал
Што трэба змяніць, каб мы сталі больш зарабляць?
2019.11.07 10:24

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • «Камунальнікі» прапаноўваюць зніжкі? Ганіце іх у шыю
  • На чым зарабляюць у малых гарадах?
  • Ці беларусы ведаюць, што жывуць у галечы?

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».