Тэмы праграмы:
Была газавая, а цяпер і атамная залежнасць ад Масквы. Як суседзі адрэагавалі на запуск БелАЭС?
Пуск першага блоку Беларускай АЭС – падзея рэгіянальнага маштабу. Аднак яе кантэкст не зусім радасны. Літва рашуча настроеная не пусціць беларускіх кілаватаў на Захад. І гэта цалкам магчыма ў новай палітычнай сітуацыі. Матэрыял Юліі Цяльпук.
Міхал Патоцкі: Лукашэнка будзе прабаваць дацягнуць да канца пратэстаў, але пратэсты не скончацца
Еўразвяз мог бы дзейнічаць хутчэй у справе санкцыяў Беларусі а санкцыі маглі б выглядаць інакш. Персанальныя санкцыі не прынясуць рэальных зменаў. Чаму так адбываецца? Як да заяваў Лукашэнкі ставяцца ў Польшчы? Каментар Міхала Патоцкага, публіцыста польскага выдання Gazeta Prawna.
Форт Трампа ў Польшчы будзе мацнейшым. Ці азначае гэта, што ў Беларусі з’явяцца расейскія Іскандэры?
Ля беларускіх межаў будзе больш амерыканскіх жаўнераў. ЗША і Польшча ратыфікавалі пагадненне пра пашырэнне амерыканскае вайсковае прысутнасці. Лукашэнка зноў загаварыў пра пагрозу для незалежнасці Беларусі. Ці ўдасца дыктатару, які незаконна ўтрымлівае ўладу, «прадаць» гэтую пагрозу ў Крэмль? І што ён можа за гэта атрымаць? Разбіралася Юлія Лабанава.
Радасць у Баку, гнеў у Ерэване. Пашыньян здаў Арменію, але ці меў альтэрнатыву?
Другая Карабахская вайна скончаная. Арменія зазнае паразу, пакідаючы за сабою толькі малую частку Нагорнага Карабаху, якую будуць ахоўваць расейскія «міратворцы». Расея і Турцыя збіраюцца гарантаваць спакой ды стабільнасць у рэгіёне. Чаго дамагліся Пуцін і Эрдаган? І ці была альтэрнатыва такому пагадненню ў Нікола Пашыньяна? Матэрыял Змітра Міцкевіча.
Былы кіраўнік Азербайджану: Беларусь павінна зразумець, што расейская пагроза існуе
Расейскія міратворцы ў Карабаху пагражаюць суверэнітэту Азербайджану, Менская група АБСЕ па Карабаху пацярпела поўны крах а Турцыя кампенсуе ўплыў Крамля на паўднёвым Каўказе, лічыць Іса Гамбар, былы выканальнік абавязкаў прэзідэнта Азербайджану. Цяпер кіраўнік паўднёвакаўказскай дзяржавы ўзначальвае Нацыянальны стратэгічны цэнтр мыслення ў г. Баку. У размове з Алінай Коўшык ён каментуе сітуацыю вакол Нагорнага Карабаху.
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 20:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.
Фота: BelaPAN / Reuters / Forum