Гарачы каментар Хуткасць распаду радыянуклідаў не залежыць ад ураду


Савет Міністраў вырашыў скараціць колькасць населеных пунктаў, якія адносяцца да забруджанай радыяцыяй зоны – адпаведны статус перастане мець 31 тыс. чалавек. Пра тое, хто пацерпіць ад гэтага рашэння найбольш, у «Гарачым каментары» разважае Юры Варонежцаў, фізік, грамадскі дзеяч, сябра арганізацыі «Навукоўцы за без’ядзерную Беларусь».Найбольш хвалюе аднаўленне сельскагаспадарчых працаў на гэтых тэрыторыях. Каб вырасціць «умоўна чыстую прадукцыю» на такіх землях, трэба ўкласці нашмат болей сродкаў, чым вырасціць чыстую прадукцыю ў чыстых раёнах Беларусі, якіх, на самой справе, дастаткова.Выключэнне шэрагу населеных пунктаў з зоны радыёктыўнага забруджання я лічу заўчасным.Страта забруджанымі землямі статусу «забруджаных» наймацней ударыць па маладых сем’ях: чарнобыльскія ільготы, што не былі скасаваныя, – звязаныя перадусім з падтрымкай цяжарных жанчынаў, дзяцей. Дзеці з такіх раёнаў страцяць, напрыклад, бесплатныя сняданкі ў школе і магчымасць раз на год бесплатна аздаравіцца ў санаторыях.Хуткасць распаду радыянуклідаў не залежыць ад ураду.Глядзіце відэа з поўнай версіяй размовы.

Глядзі таксама
Каментары