Хутка Вялікдзень: экскурсія ў беларускую аўтакефальную царкву ў ЗША


Вялікдзень паводле грыгарыянскага календара прайшоў, але наперадзе – Вялікдзень юліянскі.

Праваслаўныя беларусы са штату Нью-Джэрзі могуць святкаваць яго ў сваіх цэрквах у Саўт-Рывэры і Гайлэнд-Парку. І якраз у Гайлэнд-Парку дзее адзін з трох прыходаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў ЗША. Святыня прыцягвае да сябе таксама вернікаў іншых народаў. Дарэчы, настаяцелем служыць там украінец, айцец Зінові Жалобак.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуску прывяло ў Тбілісі каханне. Яна перажыла там голад і вайну.
  • Што такое «бусловыя лапы»? Жыхары вёскі Барысаўка на Гайнаўшчыне рыхтуюцца да Вялікадня.

Фота Сяргея Трыгубовіча