«Хтосьці можа не вытрымаць і кінуць камень». Волчак пра тое, чым небяспечныя неапазнаныя міліцыянты


Алег Волчак з «Прававой дапамогі насельніцтву» кажа, што людзі ў спартовыя строях – не міліцыя, а «братва».

«Людзей з тралейбусаў выцягвалі не супрацоўнікі міліцыі: не было формы, ніхто не прадстаўляўся. Яны больш за ўсё нагадвалі «брацішак» з 90-х. Памятаеце, калі братва так з кувалдамі забягала, калі білі, лупежылі людзей? Сёння генеральны пракурор сказаў: «Будуць заявы – тады будзем разбірацца». А не трэба заяваў: паводле закону аб пракуратуры галоўны пракурор цяпер можа распачаць гэтае следства – ёсць відэа.

Гэта былі не проста збіцці – гэта былі катаванні.

Неапазнаныя машыны – вельмі ўсё дзіўна».

Размову з Алегам Волчакам і ягоны зварот да генеральнага пракурора глядзіце ў «Гарачым каментары»