Хто вучыў Караткевіча мове


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGazdhal9aaFdGcVElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Вучыла тонкасцям беларускае мовы Караткевіча, была знаёмая з гісторыкамі, мастакамі ды энцыклапедыстамі, а ў сябе дома ў Вільні прымала беларускіх студэнтаў і распавядала ім пра літаратуру. Зоська Верас пражыла 99 гадоў, але за сваё жыццё пабачыла толькі адну ўласную кнігу – пры гэтым тонкую, як вучнёўскі сшытак. Выпраўляюць несправядлівасць у нашыя дні, у выдавецтве «Лiмарыюс». Тут выйшла другая з ліку кніга ўспамінаў Зоські Верас.[/vc_column_text][vc_column_text]

«Яна не заканчвала ўніверсітэтаў, як кажуць у народзе. Яна не мела класічнай, акадэмічнай адукацыі, але больш адукаванага чалавека на той момант і, мусіць, цяпер, чалавека, больш маштабнага мысленнем і памяццю і большага аналітыка, цяжка знайсці», – кажа паэтка Антаніна Хатэнка.

Зоська Верас напісала больш за 6 тысячаў лістоў, у кожным з іх – згадкі пра падзеі ў беларускай літаратуры ды пра вядомых асобаў, шмат хто з якіх з ёю раіўся.

Кожнаму яна ў чымсьці дапамагала: ставіла голас, ставіла мову. Напрыклад, Уладзіміру Караткевічу заўсёды выгаворвала: «Не пішыце «маць-і-мачыха» – пішыце «падбел», не пішыце «глог», бо гэта па-польску, па-беларуску пішыце «галабень». Удзячны Караткевіч называў яе за гэта «наш батанічны бог, – узгадвае даследнік літаратуры і пісьменнік Міхась Скобла.

Гэтымі ж днямі ў друкарні выходзіць трэці том успамінаў Зоські Верас у серыі «Беларускі кнігазбор».

Іншыя тэмы:

У ЕГУ паказалі працы Адама Глобуса.Актор Міхаэль Фасбэндэр: новая экранізацыя «Макбэт» атрымалася больш інтымная.Новы тызер «Бэтмэн супраць Супермена» паглядзелі больш за 7 млн асобаў.Марына Вашкевіч, «Белсат»