Размова Хто ў Беларусі прасоўвае міфы «рускага свету»?


Гісторык і ваенны аглядальнік Аляксандр Гелагаеў называе «рускі свет» вялікай гістарычнай фальсіфікацыяй, якой Масква вытлумачвае не першае стагоддзе свае прэтэнзіі на ўсходнеславянскія землі.

Прычым цяпер у самой Маскве розныя групоўкі па-рознаму вызначаюць галоўны складнік – праваслаўе, рускамоўнасць, славянскасць і нават называюць «рускім светам» тыя народы, што перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Хто праваднік «рускага свету» у Беларусі? Беларуская праваслаўная царква, казакі?

Гелагаеў лічыць, што ўсё беларускае грамадства інфекаванае міфамі «рускага свету», але перадусім яны прасоўваюцца ў інфармацыйнай сферы.

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».

Фота – erepublik.com

Глядзі таксама
Каментары