Хто трапіць у грымёрку да Лявона Вольскага?


Сёння а дванаццатай распачаўся продаж квіткоў на першы за 7 гадоў афіцыйна дазволены канцэрт Лявона Вольскага ў Менску. Праз дзве гадзіны ў касе прайм-холу нам паведамілі, што палова квіткоў на танцпол ужо прададзеная.