Хто такія «бацька», «тата», «айцец» і «папа» ды ці бывае «Бацька Рымскі»?

Госць праграмы – актор-купалавец Міхась Зуй, які сышоў з тэатру разам з 57 калегамі: як гэта адбылося? Другая тэма размовы – беларуская мова: як яна «ўвайшла» ў Міхася і што ў беларускай мове найбольш складанае?

Міхась Зуй – актор-купалавец, музыка, зорка праграмы «Хай так TV».

У адказ на паслявыбарчы дзяржаўны гвалт пратэстоўцаў падтрымаў дырэктар Купалаўскага тэатру Павел Латушка. Пасля гэтага яго звольнілі. Тады яшчэ 58 працаўнікоў тэатру напісалі заявы пра звальненне. Сярод іх былі 36 актораў, адзін з якіх – Міхась Зуй. Заявы хутка былі падпісаныя, і ўсе гэтыя акторы афіцыйна болей не лічацца купалаўцамі. Але Міхась не падае духам.

«Тэатр – гэта не папера, не паперкі, якія мы падпісалі, якія нам падпісалі, гэта не сцены, гэта не кулісы. Насамрэч тэатр – гэта людзі. Краіна – гэта людзі. Таму купалаўцы разам. І беларусы разам. А муры знікаюць. Знікаюць. Людзі – застаюцца», – сказаў Міхась у сваім звароце на старонцы ў «Фэйсбуку».

Міхась распавядзе, як беларуская мова «ўвайшла» ў яго, дасць параду тым, хто саромеецца спрабаваць размаўляць на ёй, падзеліцца ўлюбёнымі беларускімі словамі.

Граматычная частка прысвечаная выкарыстанню словаў «бацька», «тата», «айцец» і «папа». Традыцыйна «Мова нанова» пойдзе ў народ запытаць, што на гэты конт мяркуюць людзі.

Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Хто сышоў і хто застаўся ў Купалаўскім тэатры? Размова з Зояй Белахвосцік

Ніна Багінская разбурае «муры» ці «сцены»?

Наста Шпакоўская cышла з тэатру, каб не граць для лукашыстаў

Спяваем, бо няма моцы маўчаць, або Беларускі культурніцкі пратэст

Каб было, як у Нямеччыне і Францыі, гаварыце па-беларуску! Расяянка гэта зразумела

Фотаздымкі, якія адкрылі ўсяму свету прыгажосць Беларусі

Актор пра сваё чумавое дзяцінства з калготкамі, воданапорнай вежай ды іншае

Беларускамоўны штучны інтэлект – цацка ці незаменны памагаты?