Асабісты капітал Хто стаіць за ціскам на прадпрымальнікаў?



Будаўнічая фірма спадарыні Алены працавала 11 гадоў і прынесла ў бюджэт каля 1 мільёна долараў падаткаў. Але ў 2016 годзе чарговае правяранне выставіла дырэктарцы рахунак на мільярд старымі грашыма. За тое, што жанчына набывала матэрыялы ў кампаніяў, якія трапілі ў спіс ілжэпрадпрымальніцкіх структураў. Прычым за тыя гады, што кампаніі яшчэ не былі занесеныя ў спіс ненадзейных.

Падатковая інспекцыя нават зыніцыявала крымінальную справу супраць дырэктаркі. Следчы камітэт не знайшоў прыкметаў крыміналу. Але доўг 25 тысячаў долараў усе яшчэ вісіць на жанчыне. Узяць грошай няма адкуль. Кампаніі больш не існуе.

«Таго ж Арбузава ўзяць. Чалавек працаваў на еўрапейскім рынку, і раптам яго нібыта за аптымізацыю падаткаў саджаюць, бо ён меў структуру ў Расеі. Тыя практыкі, якія лічацца нармальнымі ў карпаратыўным свеце заходніх развітых краінаў, у нас лічацца праяваю ілжэпрадпрымальніцтва», – распавядае кіраўнік Навукова-даследчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.

Бізнес-супольнасць ужо каторы год змагаецца за адмену ўказу 488 «Аб некаторых захадах дзеля папярэджання незаконнай мінімізацыі сумаў падатковых абавязальніцтваў». Указ дае шмат падставаў уключыць кампанію ў рэестр ненадзейных без суда і пакараць тых, хто з ёй працаваў. Але сілавы блок дзяржорганаў бароніць указ.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Глядзі таксама
Каментары