Размова Хто раздражняе прэзідэнта?


Ураду міністра Сяргея Румаса засталося нядоўга. Прынамсі, такія высновы можна зрабіць са словаў Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што змены адбудуцца ў самы бліжэйшы час.

Што не так з урадам Румаса? І хто прыйдзе на новыя высокія пасады? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае госця «Размовы» Святланы Калінкінай дырэктар школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Наталляй Рабавай.

«Мы часцяком бачым раздражнёнага прэзідэнта, які лае чыноўнікаў, за тое, што яны не выконваюць даручэнні, займаюцца бюракратыяй. Карацей, паводзяць сябе не так, як яму б хацелася, – зазначыла госця праграмы. – Але гэтае раздражненне асабліва не мяняецца недзе з года 2011, а можа і раней».

Па словах Наталлі Рабавай, усё гэта прыводзіла да спроб правесці рэформу ўрада, але істотных зменаў мы так і не дачакаліся. Магчыма, сёння, калі аб жаданні сысці ў адстаўку заявіла нават бяззменная з 1996 году старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, можна спадзявацца на больш прадуктыўны вынік?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Глядзі таксама
Каментары