Хто найбольш пацярпіць праз эканамічны крызіс?


Сацыяльнай дзяржаве прыходзіць канец? У студыі «Размовы» разважаюць Віталь Цыганкоў і акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова.

У часы крызісу пакутуюць самыя бедныя людзі. Такая тэндэнцыя будзе толькі набіраць рух, адзначае госця студыі.

«Раней дзяржава казала што? Нам не трэба выплаты на беспрацоўе. Калі вы хаціце знайсці працу, то, калі ласка, ідзіце на МАЗ ці іншае дзяржпрадпрыемства і вас заўжды працаўладкуюць. Што адбылося за апошнія гады? Гэтыя дзяржпрадпрыемствы знаходзяцца ў такім дрэнным фінансавым стане, што яны ўжо не могуць гарантаваць працу ўсім жадаючым», – патлумачыла Кацярына Барнукова.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: pikabu.ru, Vasily Fedosenko / Reuters / Forum