Хто кіруе светам – Трамп з Пуціным ці закрытыя клубы выбраных?


Неўзабаве будзе названы пераможца конкурсу ад Фонду глабальных выклікаў (Global Challenges Foundation), які атрымае 5 мільёнаў долараў за ідэю-праект па супрацьдзеянні гэтым самым глабальным праблемам. Не выключана, што гэта будуць і беларусы, кажа гендырэктар кансорцыўму «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка, якія кіраваў экспертнай ацэнкай расейскамоўных заявак.

Пад глабальнымі ж вынікамі маюцца на ўвазе кліматычныя і дэмаграфічныя праблемы, а таксама ваенныя канфлікты.

Як справіцца з імі, кіруючы светам? Да каго звяртацца з ідэямі па іх рэалізацыю? І хто кіруе светам – прэзідэнты, масонская ложа..? Вялічка кажа, што не з’яўляецца прыхільнікам канспіралогі: «Свет настолькі складаны, што ім не можа кіраваць нейкая закрытая тусоўка».

Падрабязней – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з Уладам Вялічкам.

Фота вокладкі – REUTERS/Carlos Barria/File Photo