Каго баіцца Лукашэнка – сваіх ці чужых? Чаму ў інтэграцыі з Расеяй ніхто сілком не трымае, але выйсці немагчыма? Якою бачыць Беларусь Віктар Юшчанка? Як галандцы могуць уратаваць Еўразвяз? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.
Ці сапраўды Лукашэнка лічыць народны гнеў замежнаю правакацыяй? Што такое «трэцяя рука» Масквы? Яраслаў Сцешык.
Хто найбольш каламуціць ваду ў нашым беларускім балоце? Інтэрв’ю з Юрыем Царыкам, кіраўніком праграмы расейскіх даследаванняў у Цэнтры стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў. Раней Юрый працаваў у Інфармацыйна-аналітычным цэнтры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Калі не падабаецца, то ніхто і не трымае. Такая рыторыка цяпер пануе на міжурадавых сустрэчах Еўразійскага эканамічнага саюзу. Колькі каштуе інтэграцыя, і ці па кішэні Маскве Лукашэнка? Падрабязней – Усевалад Шлыкаў.
Што зычыць беларусам былы кіраўнік Украіны? Як ён ацэньвае рэакцыю Беларусі на выклікі з боку Расеі? Чаго баіцца Пуцін? Інтэрв’ю Аліны Коўшык з Віктарам Юшчанкам.
Праз некалькі дзён, 15 сакавіка, галандцы выберуць новую ўладу. Якія настроі ў Краіне цюльпанаў, а таксама – у каго найбольшыя шанцы перад выбарамі ў Францыі ды Нямеччыне, што таксама адбудуцца сёлета? З сацыёлагам Дыкам Пэлсам паразмаўляла Аліна Коўшык.
Чаго бракуе жанчынам сто гадоў пасля заснавання свята 8 сакавіка? Каментуюць актывісткі руху «Femen». Дзяніс Дзюба.
Больш міжнароднай аналітыкі – на нашым профілі ў «Фэйсбуку»: «ПраСвет на Белсаце. Наша хата не з краю».