Хто і як хлусіць аб каронавірусе?


Панічныя настроі вакол таго, што СМІ называюць эпідэміяй, апаноўваюць і Беларусь. Хто і як хлусіць аб каронавірусе – глядзіце ў выпуску праграмы «Лукавыя навіны».

Вось што запосцілі інтэрнэт-паблікі «Зашквар Могилёв» і «Это Могилёв, детка»:

Интересно, што пост у пабліку «Зашквар Могилёв» паявіўся на некалькі гадзін раней, чым нібыта апублікаваны артыкул, які ён цытаваў.

Неадпаведнасць часу адразу ўказала на тое, што навіна – фэйкавая. Пазней абодва паблікі выдалілі яе з навінавых стужак. А рэктар Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта, па інфармацыі тэлеграм-канала Nexta, напісаў заяву ў пракуратуру і папрасіў прыцягнуць да адказнасці інтэрнэт-супольнасць за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі.

Другога лютага на тэлеканале АНТ выйшаў выпуск дзяржаўнага антифэйкавага праекту. Яго назва на сайце гучала наступным чынам: «Каронавірус: хто і навошта правакуе паніку ў СМІ?»

«Застракацелі новыя загалоўкі:«у сталічных аптэках раскуплялі медыцынскія маскі», «запасаў амаль не засталося», «склады пустыя». Гучыць гучна і нават трывожна. Многія паддаліся на гэтыя паведамленні і пабеглі ў аптэкі купляць маскі. На руку паніка толькі вытворцам гэтых вырабаў», – распавялі на АНТ.

Далей вядучы АНТ абвінавачвае недзяржаўныя СМІ ў тым, што навіна непраўдзівая і кажа, што беларускія вытворцы медыцынскіх масак не дапусцяць дэфіцыту прадукцыі сам, маўляў, правяраў – тавар у аптэках ёсць.

«Мы праверылі, ці ёсць маскі медыцынскія. Ёсць, і па ўсёй краіне! І ў сталіцы хопіць усім. Ну добра, каб быць спакайней я сёння асабіста абтэлефанаваў 10 аптэк у розных раёнах Менску – усюды ёсць маскі!» – кажа вядучы АНТ.

На наступны дзень пасля выхаду матэрыялу на тэлеканале АНТ мы таксама вырашылі патэлефанаваць і схадзіць у сталічныя аптэкі і даведацца, ці ёсць у іх у наяўнасці медыцынскія маскі. І як аказалася, іх засталося альбо некалькі штук, альбо ўвогуле не было.

«Там наогул рэшта, засталося штучак пяць. Прыйшлі кітайцы і купілі 200 штук», – распавялі нам у адной з аптэк.

Выходзіць, што на самой справе як мінімум у некаторых аптэках такая праблема сапраўды існуе.