Хто такія бальнічныя клоўны? Кім яны працуюць у звычайным жыцці і чаму ў свой вольны час ідуць забаўляць хворых дзяцей? Як да бальнічных клоўнаў ставяцца афіцыйныя лякарні? Распавядаюць госці наступнага выдання «Мова нанова» – бальнічныя клоўны «Доктар Нос» Людміла Адамовіч, Алена Емяльян ды Павел Цімашук.
У праграме Глеб Лабадзенка прымярае клоўнскі нос, становіцца Моцем і разам з Бурбалкай фарбуе плот.
У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская тлумачыць ужыванне прыназоўнікаў «аб» і «пра». Як правільна казаць: «марыць аб свабодзе» ці «марыць пра свабоду» – глядзіце ў праграме.
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.