Хто дамагаецца росту коштаў у Беларусі на бензін і прадукты?


Беларусаў пачалі маральна рыхтаваць да істотнага росту коштаў на бензін. І тычацца гэта не толькі кіроўцаў, бо падаражэнне паліва пацягне за сабой рост коштаў і на самыя розныя тавары.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая заўважае, што «Аляксандр Лукашэнка заўжды можа знайсці вінаватага». Гэта будзе Расея ці беларускае нафтавае лобі? Па словах дэпутаткі, на такія рашэнні ўплывае не толькі беларускае, але і расейскае нафтавае лобі.

Прагноз Канапацкай: кошты падвысяць абавязкова, але паэтапна. Аршанскі грамадскі актывіст і журналіст Ігар Казмерчак лічыць вельмі высокай верагоднасць пратэстаў кшталту колішніх «Стоп-бензін».

Падрабязней пра гэта, што беларусы думаюць пра «цярпімае жыццё» за прэзідэнцтвам Лукашэнкі, пра пікіроўкі Менску і Масквы наконт памежнага кантролю – глядзіце ў новай нядзельнай праграме «Размова» Святланы Калінкінай, у якой яна разам з Ганнай Канапацкай і Ігарам Казмерчакам падводзіць вынікі тыдня.