Хто аддаў загад сілавікам дзеяць жорстка?


Пасля чарговай смерці ад рук беларускіх сілавікоў, не засталося сумневаў у тым, што прававая сістэма Беларусі больш не існуе ў нармальных каардынатах. Ці ёсць спадзеў, што беларуская праваахоўная сістэма пачне працаваць на карысць мірных грамадзянаў?

Пра гэта разважае госця «Размовы» Святланы Калінкінай, праваабаронца, былая адвакатка Тамара Сідарэнка. На ейную думку, сёння відавочна, што ніхто не жадае браць на сябе адказнасці за гвалт пасля прэзідэнцкіх выбараў.

«Дзеянні АМАПу і дзеянні ўсіх іншых працаўнікоў міліцыі былі ідэнтычнымі. То бок, калі не было канкрэтнага загаду, дзеянні не маглі б быць такімі. Таму я ўпэўненая, што загад такі быў. Вусны ці пісьмовы, кім адданы, складана сказаць. Я адсочвала прэсу: міністр унутраных справаў заяўляе, што ён такіх загадаў не аддаваў», – распавяла Тамара Сідарэнка.

Глядзіце праграму «Размова» са Святланаю Калінкінай і былою адвакаткаю Тамарай Сідарэнкай цалкам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum, belsat.eu