«Госпісу патрэбна ўсе – ажно да мыла», – прадстаўніца Магілёўскага дзіцячага госпісу


Грамадскае аб’яднанне «Магілёўскі дзіцячы госпіс», які сёлета адзначае сваё 10-годдзе, мае патрэбу ў дапамозе.

«Магілёўскі дзіцячы госпіс – гэта грамадскае абʼяднанне, якое жыве выключна за кошт уласных сродкаў. Гэта не стацыянарная арганізацыя, гэта хатні госпіс. То бок усе дзеткі са смяротным дыягназам адпраўляюцца дажываць у хатніх умовах пад апекай бацькоў. Тут трэба каласальная мужнасць», – распавядае госць «Гарачага каментара», прадстаўніца госпісу Алена Болдзіна.

Паводле Болдзінай, урадавыя арганізацыі госпісу не дапамагаюць.

«Госпісу патрэбна ўсе – аж да мыла, як гэта не жахліва гучыць. Таму што, як правіла, дзеці з сем’яў бедных. Бацькі не вытрымліваюць – сыходзяць, ствараюць іншыя семʼі. Маладыя мамы застаюцца адны», – кажа Алена Болдзіна.

У пятніцу, 22 снежня, а 18-й Беларускі дом у Варшаве ладзіць разам з Магілёўскім дзіцячым госпісам дабрачынную сустрэчу.

Цалкам размова – ў відэа.

ІІ, belsat.eu