Dэвайс Honda прадставіла матацыкл, які не падае


На выставе CES 2017 «Honda» паказала сістэму балансавання матацыклаў, якая дапамагае ўтрымаць раўнавагу транспартнага сродку на вельмі малых хуткасцях –  без усялякіх гіраскопаў.

Riding Assist – сістэма электроннага рулявога кіравання, якая сама кіруе паваротамі матацыкла, а падлучаны да кіроўнага кампʼютару механізм стырна самастойна паварочвае пярэднім відэльцам.

Сістэма ўключаецца на невялікіх хуткасцях (каля пяці кіламетраў на гадзіну і менш) і пачынае сачыць за раўнавагаю матацыкла, утрымліваючы баланс. Балансуючы, камп’ютар змяняе кут нахілу пярэдняй відэльцы, што дазваляе кіраваць цэнтрам цяжару матацыкла.

Таксама Riding Assist умее ўтрымліваць раўнавагу матацыкла стоячы на месцы ды можа самастойна ехаць за ўладальнікам, калі той раптам вырашыць прайсці пехатою.

Пра прыкладныя даты серыйнай вытворчасці пакуль не паведамляецца.

Глядзі таксама
Каментары