Хойнікі – горад будучыні, Камянец – саблазнаў! Перлы беларускага патрыятызму на Хай так TV


У новым выданні «Хай Так TV»:

  • «У Мінску ўсё па-свінску», «Кепска ў Віцебску», «У Воршы яшчэ горшай» – як беларусы любяць сваю радзіму.
  • Калісьці мы падарылі Еўропе першы збор законаў – Статут ВКЛ. Што мы маглі б даць ёй сёння? Трасянку і падатак на дармаедства!
  • Ці размяркуюць кітайскіх студэнтаў у беларускія калгасы?
  • «Прыгожы, як ср…ка праз вакно!» – казала маці секс-сімвалу беларускай сцэны Змітру Вайцюшкевічу, калі той быў падлеткам. Як ён з гэтым жыве? Зорнае інтэрв’ю.
  • «Хай Так TV» – пад жорсткай цэнзурай. Вядоўцы прызнаюцца, хто рэжа і не дае ў эфір іх самыя смелыя жарты.