Хочаце нармальны двор? Рабіце за свае грошы. ЖЭС можа дапамагчы працоўнаю сілай


На двары вясна, хочацца нешта ўпрыгожыць, пафарбаваць, пасадзіць.

Але ведайце, што саджаць дрэвы і кусты можна толькі пасля ўзгаднення з ЖЭСам. Бо толькі працаўнікі ЖЭСу ведаюць, што ад дрэва да сцяны павінна быць пяць метраў, да ліхтара – чатыры, да падземных камунікацый – два. Інфармацыяй і працоўнымі рукамі ЖЭСаўцы, дарэчы, заўсёды дапамогуць, а вось грошай у іх няма.

Ці можна ўласнаруч зрабіць двор прыгажэйшым, колькі гэта каштуе ды дзе шукаць дапамогі? Карысныя парады Алена Пакала дае ў рубрыцы «Свая кішэня» праграмы «Асабісты капітал».