Гарачы каментар «Хочам як у Арменіі». Размова з аўтарам новага фільму «Белсату» Сяргеем Пелясою


Новы фільм на Белсаце. «Арменія. Рэвалюцыя – гэта не страшна» – менавіта гэтак называецца дакументальная стужка, створаная адмыслова для нашага тэлеканалу і прысвечаная Аксамітнай Рэвалюцыі альбо, як яе яшчэ называюць, Рэвалюцыі Любові, за якой мы ўсе разам назіралі літаральна месяц таму. Прэм’ера фільму – сёння на «Белсаце» роўна а 22-й гадзіне.

У «Гарачым каментары» – рэжысёр фільму Сяргей Пеляса, які паразмаўляў з вядоўцам Валерам Руселікам пра сваю новую працу.

Фотаздымак на застаўцы да відэа Gleb Garanich/Forum

Сяргей Пеляса: Што тычыцца назвы, то мы хацелі сказаць, што гэта мірная рэвалюцыя. Рэваоюцыя – гэта не страшна. Нас пужаюць тым, што палітыка гэта страшная справа.

Валер Руселік: Нам заўсёды казалі, што вы – хочаце як ва Украіне? І з’явіўся цудоўны адказ.

Сяргей Пеляса: Так, мы хочам як у Арменіі.

Глядзі таксама
Каментары