Хлопец прайшоў праз патаемны лагер. Што ён там убачыў?


Успаміны чалавека, які пасля жнівеньскіх падзеяў апынуўся ў дзіўным месцы, вельмі падобным да беларускага лагера для палітзняволеных.

У студыі «Размовы» Святланы Калінкінай Павел Патапаў. Мужчыну затрымалі ў Менску падчас выбарчых пратэстаў. Пасля збіцця і здзекаў затрыманых пагрузілі ў машыну і вывезлі ў лес. Збітыя і змучаныя людзі не маглі ведаць, што іх чакае.

«Сказалі, што нас павязуць у Жодзіна. Я бачыў, куды нас вязуць, у мяне лецішча недалёка ад Жодзіна і я цудоўна разумеў, што нас вязуць не ў Жодзіна. Ну і тут пачаў трошкі панікаваць, бо бачыў як здзекаваліся з людзей на Акрэсціна. У галаву прыходзіла рознае. Мы збочылі некуды ў лес, доўга ехалі па лесу. У галаву прыходзілі самыя розныя думкі», – узгадвае госць студыі.

Што пабачылі зняволеныя на месцы? Працяг глядзіце ў поўнай версіі «Размовы».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Telegram NEXTA Live, стоп-кадр з праграмы «Размова»