54 % Хатняе эка-спа. Ад якой касметыкі варта адмовіцца?


Непрамысловая касметыка становіцца ўсё больш папулярная і даступная. Што гэта такое натуральная касметыка? Ці дзейнічае? І ці сапраўды варта замяніць звыклую касметыку з лагатыпамі вядомых фірмаў на непрыкметныя слоікі, якія яшчэ і ў лядоўні трэба трымаць?

Аліна Коўшык і Каця Барушка пытаюць экспертак, што ўтрымлівае крэм з крамы, і даведваюцца, якімі самаробнымі рэцэптамі варта скарыстацца.Нашая гераіня Вера Янушэўская – з адукацыі эканамістка, а прызваннем, відаць, чараўніца. У новым выданні «54 %» яна навучыць нас ствараць выдатную касметыку ў хатніх умовах – з таго, што лёгка знайсці на кухні ці, на скрайні выпадак, у крамах.Цікавасць Веры да альтэрнатыўнай касметыкі пачалася яшчэ ў школе, калі дзяўчына пакутавала ад акне. Дзякуючы цікавасці да біялогіі, курсам касметолагаў, а мо і генам (бабуля Веры была фармацэўтам) яна здолела перамагчы хваробу і зразумела, што непрыемнасці са скураю – заўсёды прыкмета агульнага дрэннага стану здароўя.Ставіцца да праблемы трэба комплексна:

1. Перадусім, пазбягаць стрэсу. Выкінуць з жыцця эмацыйнае смецце.2. Харчавацца адпаведна патрэбам вашага арганізму, пары года і ладу жыцця.3. Дастаткова спаць.4. Дастаткова піць (гэта значыць на дапускаць сухасці ў горле).5. А скуру не сушыць мылам і касметычнымі сродкамі са спіртам.

Касметычныя эксперыменты могуць быць захапляльнымі, смачнымі і цудоўна пахнуць. Пачаць вельмі проста з алею і мёду, або нават зладзіць сапраўдны дзявочы вечар з натуральнай касметыкай, куды кожная прынясе нешта сваё і ўсе можна будзе паспрабаваць.Больш глядзіце ў прэмʼерным выданні «54 %».

Аліна Коўшык, Каця Барушка, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары