Хатнія роды ў Беларусі


У нас адін з самых нізкіх паказнікаў дзіцячай смяротнасці у свеце. Радзільні працуюць спраўна, бясплатна, і могуць змясціць усіх жадаючых. Але цана за гэта – поўнае пазбаўленне мамаў і дзетак права голаса. А што з тымі, хто хоча нараджаць па-свойму? Што з тымі, хто па нейкіх прычынах, не патрапляе ў сістэму?