Хашчавацкі: Мы – уласнасць уладаў, ад бамжа да Чыжа


«Гэта не апазіцыя слабая – гэта вы слабыя». Гэтая фраза з тэлевыступу рэжысёра, кандыдата ў дэпутаты ад АГП Юрыя Хашчавацкага стала адной з самай рэзанансных падчас прамінулай выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.

У выніку ён афіцыйна атрымаў найменш галасоў выбаршчыкаў з усіх кандыдатаў.

Чаму многія наракаюць на апазіцыю, бэсцячы рэжым Лукашэнкі і не падымаючыся з канапаў? Чаму шукаюць беларускага Вацлава Гавела, не бачачы дзясяткаў годных лідараў?

«Гэта вялікая праблема. Рэч у тым, што электарат чакае на правадыра. Не на менеджара, які добра наладзіць працу, а на правадыра, які будзе кіраваць пугай і пернікам», – лічыць Хашчавацкі.

Да ўсяго, на ягоную думку, беларускае грамадства вельмі атамізаванае. У выніку «мы – уласнасць уладаў, ад бамжа да Чыжа».