Dэвайс Харвацкі электракар абагнаў Bugatti. Італьянцы пратэстуюць


Падобна што нават самыя моцныя і хуткія бензінавыя аўты адступаюць пад ціскам электрарухавікоў.

Днямі брытанскі аўтамабільны музей «Wilton Classic & Supercar» правёў дрэг-рэйсінг (заезд на 1/4 мілі – 402 метры) паміж харвацкім электракарам Rimac Concept One і Bugatti Veyron. Электракар перамог, хоць бліжэй да фінішу Veyron усё ж здолеў зраўняцца з супернікам.

Стваральнікі Bugatti не пагадзіліся з вынікамі і заявілі, што электракару дапамагаў лёгкі мароз, а гума Veyron не да канца прагрэлася для падобнага заезду.

Аргументы, канешне, слабыя, улічваючы досвед гонак каманды Bugatti і зусім невядомых харватаў. Мароз, наагул, зусім не спрыяе нармальнай працы акумулятараў – дастаткова ўзгадаць, як пры мінус 15 адключаюцца некаторыя смартфоны.

Кірыл Смяглікаў

Таксама ў выданні:

  • Італьянскі электрамабіль «EcoPowered» стаў першым электрамабілем, які дабраўся да фінішу ралі «Дакар» – самай працяглай і складанай гонкі ў свеце;
  • BLITAB – таблет для сляпых;
  • «State of Mind» на «Nintendo»
Глядзі таксама
Каментары